Мінск. У падарунак — ліхтарыкі для душы

7 октября 2019 18:00 - 20:00

Запрашаем усіх, хто мае ахвоту да шчырай ўсмешкі і душэўнага ўздыму, на творчую сустрэчу з фотамастаком, паэтам и перакладчыкам Георгіем ЛІХТАРОВІЧАМ 7-га кастрычніка. Спецыяльныя госці сустрэчы Галіна і Барыс Вайханскія.

Актавая зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (Мінск, вул. Гікалы, 4, 2-і паверх) гасцінна адчыніць дзверы а 18-й гадзіне 7 кастрычніка.

Пад час імпрэзы «Ва ўтульнасці пяшчотных ліхтароў…» усе прысутныя пачуюць у аўтарскім выкананні лірычныя і гумарыстычныя вершы, даведаюцца аб ролі Рыгора Барадуліна ў станаўленні паэта Ліхтаровіча, пачуюць расповяды пра жыццёвыя прыгоды.

Спецыяльныя госці сустрэчы Галіна і Барыс Вайханскія будуць спяваць песні на вершы і пераклады Георгія Леанардавіча.

Арганізатары імпрэзы — Цэнтр  падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» і Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна – ўпэўненыя, што выступы творчых асоб закрануць струны душы кожнага прысутнага і створаць добры настрой і дзівоснае натхненне.

Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: +375-29-627-80-35, +375-29-752-15-88

Oncopatient.by

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.