Сусветны дзень даследаванняў раку быў заснаваны шэрагам уплывовых міжнародных арганізацый ў 2016 годзе з мэтамі павышэння дасведчанасці і прыхільнасці да даследаванняў рака, палягчэння доступу да навуковых дасягненняў ва ўсім свеце, паляпшэння выжывальнасці і якасці жыцця хворых на рак, паменшыць глабальнае ўздзеянне гэтай хваробы.
У 2023 годзе #WorldCancerResearchDay праходзіць пад дэвізам:
— Аб’яднаннне разнастайнасці
— Прасоўванне даследаванняў
— Дасягненне справядлівасці
Навошта пацыентам ведаць пра гэты дзень?
Таму што даследаванні, у тым ліку і клінічныя, – гэта аснова доказнай медыцыны, галоўным сэнсам якой з’яўляецца не толькі дакладнае ўяўленне сучаснага стану гэтых навуковых даследаванняў, а абавязковы іх перанос і ажыццяўленне на практыцы. Менавіта на аснове доказнай медыцыны, якая развіваецца паступова, сістэматычна і празрыста, выпрацоўваюцца адпаведныя пратаколы дыягностыкі і лячэння пацыентаў, у тым ліку і анкахворых. Гэтыя пратаколы арыентуюць лекараў у іх рашэннях і дзеяннях.
Сёння на аснове аналізу дадзенных менавіта рак выходзіць на першае месца па прычыне смяротнасці , і таму сістэма арганізацыі даследчай працы становіцца максімальна актуальнай.
Пажадаем
— навукоўцам-даследчыкам усяго свету — натхнення, моцы і цярплівасці ў працы дзеля перамогі над адной з самых складаных хваробаў: над ракам,
— усім нам — дажыць да трыумфу навукі анкалогія!
Гістарычная даведка:
Пра першае клінічнае даследаванне
Раданачальнікам або піянерам клінічных даследаванняў гісторыкі медыцыны называюць шатландскага лекара-хірурга Джеймся Лінда, які жыў у ХVIII стагоддзі. У яго першым даследаванні прымала ўдзел 12 маракоў, якія падчас доўгага плавання захварэлі на цынгу и на момант эксперыменту знаходзіліся практычна на адным узроўні хваробы. Падзеленыя лекарам на 6 пар, яны жылі ў аднолькавых умовах, елі адну і тую ж ежу, але пры гэтым кожная пара атрымлівала яшчэ дадатковы сродак: першая — сідр, другая — раствор сернай кіслаты, трэцяя — воцат, чацвёртая — марскую ваду, пятая — лімон і апельсін, шостая — сумесь часнаку з хрэнам і гарчыцай. Самыя нечаканыя і станоўчыя эфекты былі атрыманыя ўжо праз шесць дзён у тае пары, якая ўжывала цытрусавыя.
Такім чынам лекар вынайшаў вядомы і бясспрэчны да гэтага часу залаты стандарт правядзяння клінічных даследаванняў – параўнанне з кантрольнай групай. Гэта калі навукоўцы хочуць даведацца пра якасць новага лека, яны вывучаюць дзве групы пацыентаў, ідэнтычных па полу, узросту, стану здароўя і інш.: адна атрымлівае непасрэдна сам лек, а другая – лек-пустышку. Сёння, калі такі падыход падаецца цалкам натуральным, немагчыма ацаніць рэвалюцыйнасць метаду на тую пару, які фактычна не проста паўплываў на навуку, а сфарміраваў наш сучасны лад жыцця.