Пад такой назвай рыхтуецца акварэльны каляндар-2018 як вынік дабрачыннага праекта-конкурсу ў падтрымку анкапацыентаў. Яго ініцыявала мастачка Алена Зданевіч, кіраўнік творчай студыі “Аз-арт”.
Калегі па цэху з беларускага філіялу Міжнароднай супольнасці Акварэлі сардэчна адгукнуліся. А 31 кастрычніка каманда Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” вымушана была зрабіць няпросты выбар. З 28 малюнкаў, якія даслалі мастакі, адабраць 12. Пераможцамі сталі:
Каманда журы шчыра дзякуе вышэй згаданым мастакам, а таксама Валерыю Талкачову, Алене Зданевіч, Галіне Хайдаравай, Вользе Данiлюк, Віктару Суша, Ганне Марц’янавай, Веры Каўзановіч, Ірыне Кукрусаве, Ніне Маргаевай, Гунефе Мацюшэнкавай, Зарыне Ніязавай за жаданне падтрымаць у складаны перыяд жыцця хворых людзей і натхніць іх на добры лад і творчы настрой.
Плануецца вынiковая выстава. Працы ўсiх мастакоў, якія прынялі ўдзел у праекце,будуць прадстаўлены ў мінскай галерэi “Cлавутасць”. Там жа можна будзе набыць каляндар ва ўласнае карыстанне. Анкапацыенты атрымаюць акварэльны каляндар “Жывая вада Беларусі” у падарунак.
Сачыце за аб’явамі!
Ірына Жыхар,
старшыня журы