Застрашлівы тэст Тэст на веданне сэнсу праклёнаў і грозьб, якія ўжывалі нашы продкі, калі вельмі злаваліся на кагосьці 32 ТЭСТ: Застрашлівы тэст. Даследчыкі тлумачаць існаванне праклёнаў і грозьб у звычайным жыцці чалавека тым, што людзям была патрэбна нейкая псіхалагічная разрадка, таму яны прыдумалі спецыяльныя абразлівыя словы для гэтага. Асабліва калі дзеянні не дапамагаюць, ты нічога не можаш зрабіць, скажаш — і табе становіцца крыху лягчэй. Такое лекаванне ад стрэсу. А пасланні менавіта хваробы і смерці гучалі, калі ўжо моцна накіпела. Давайце паспрабуем зразумець нашых продкаў, чаго насамрэч яны жадалі тым, каму казалі: 1 / 10 № 1 Каб на вас чорная смерць прыйшла! Пра якую хваробу ідзе гаворка? пра чуму пра халеру пра воспу Не. Воспа і халера таксама стваралі пандэміі ў старажытныя часы, але менавіта тыя, хто паміраў ад чумы, чарнелі пасля смерці. Гэта выглядала жахліва для сучаснікаў таго часу, мабыць, таму і захавалася ў грозьбе. Так, гаворка ідзе менавіта пра чуму. Бо людзі, якія заражаліся чумой і паміралі ад яе падчас пандэмій ў старажытныя часы, хутка чарнелі пасля смерці. Гэта выглядала жахліва для сучаснікаў таго часу. 2 / 10 № 2 Акыш, каб на вас карбунец напаў! Пра якую хваробу ідзе гаворка? пра каўтун пра крапіўніцу пра фурункул Хаця каўтун таксама закранае хваробу, звязаную з валасамі на галаве, а падчас крапіўніцы ўзнікаюць свярбячыя валдыры, якія могуць узнікаць і пры фурункуле,але ў дадзеным выпадку размова ідзе пра фурункул. Гэта такое гнойнае запаленне кораня воласа, якое пашкоджвае сальную залозу вакол яго. Можа ўзнікнуць на любой частцы паверхні цела. Так, праклён тычыцца менавіта гэтай хваробы, такога гнойнага запалення кораня воласа, якое пашкоджвае сальную залозу вакол яго. Яно можа ўзнікнуць на любой частцы паверхні цела. 3 / 10 № 3 Каб з цябе ліло, як з бусла Пра якую хваробу ідзе гаворка? залатуха дызентэрыя сухоты (туберкулёз) Правільны адказ – дызентэрыя або крываўка, падчас якой пашкоджваецца праца кішачніка, узнікае панос (ляксы) з прымешкай слізі і крыві і агульнай інтаксікацыяй арганізма хворага. Гэта правільны адказ. Падчас гэтай хваробы, якую інакш называюць крываўка, пашкоджваецца праца кішачніка, узнікае панос (ляксы) з прымешкай слізі і крыві і агульнай інтаксікацыяй арганізма хворага. 4 / 10 № 4 Каб на цябе тытус найшоў! Пра якую хваробу ідзе гаворка? тыф менінгіт бацянькі Не, пры менінгіце запальваецца абалонка галаўнога мозгу, а бацянькі па-руску гэта ж веснушки! І гэта прыгожа, зусім не праклён. Правільны адказ – тыф, які суправаджаецца парушэннямі псіхікі на фоне ліхаманкі і інтаксікацыі. Вы правільна адказалі. Тыф – гэта група інфекцыйных захворванняў, якія суправаджаюцца парушэннямі псіхікі на фоне ліхаманкі і інтаксікацыі. 5 / 10 № 5 Каб табе кутніцу выперла! Кутніца - гэта бародаўка прамая кішка гемарой Гэта не бародаўка і не гемарой. Пры наяўнасці гемароя выпадаюць гемараідальныя вузлы, а тут грозяць, каб выпала прамая кішка. Так, той, хто такое гаворыць, жадае, каб у яго суразмоўцы выпала прамая кішка. 6 / 10 № 6 Каб ты бегаў на грады, каб табе ніхто не даў рады! Пра якую хваробу ідзе гаворка? крэцінізм дыярэя вар’яцтва Не, крэцінізм – гэта прыродная разумовая адсталасць і фізічная недаразвітасць. А падчас дыярэі чалавек вымушаны часта шукаць прыбіральню, але ў дадзеным выпадку грозьба значна больш жорсткая. Чалавеку жадаюць зваръяцец, здурнець, г.зн. страціць розум. Так, сапраўды. Вар’яцтва – такая хвароба, калі чалавек страціў розум, г.зн. проста здурнеў. 7 / 10 № 7 Каб цябе вопадзь кінула! Пра якую хваробу ідзе гаворка? эпілепсія дэпресія інсульт Гэта не інсульт і не дэпресія. Падчас інсульту чалавек таксама можа ўпасці, падчас дэпресіі чалавек таксама можа не мець сілы ўстаць з ложка. Падчас эпілепсіі назіраюцца сутаргавыя прыпадкі і магчыма страта прытомнасці. Той, хто грозіць, жадае менавіта гэтага. Падчас дэпресіі чалавек таксама можа не мець сілы ўстаць з ложка, але ёсць антыдэпрэсанты ці іншыя лекі, якія могуць дапамагчы. Падчас эпілепсіі назіраюцца сутаргавыя прыпадкі і магчыма страта прытомнасці. Калі ведаць, як рэагаваць, чалавеку можна своечасова і рпавільна дапамагчы. Так, вы маеце рацыю. Эпілепсія або падучая – такая хранічная нервовая хвароба, якая характарызуецца сутаргавымі прыпадкамі і стратай прытомнасці. 8 / 10 № 8 Каб цябе кохля трэсла! Пра якую хваробу ідзе гаворка? малярыя коклюш чырвонка (краснуха) Не, гэта коклюш, хаця падчас чырвонкі ці малярыі ў чалавека можа быць ліхаманка. Але гэтая грозьба скіравана менавіта на інфекцыйную хваробу – коклюш, які суправаджаецца прыступамі сутаргавага кашлю, пераважна ў дзяцей. Так, выдатна. Менавіта прыступы сутаргавага кашлю з’яўляюцца наяўным сімптомам гэтай інфекцыйнай хваробы, пераважна ў дзяцей. 9 / 10 № 9 Каб цябе пранцы з’елі! Пра якую хваробу ідзе гаворка? ганарэя герпес сыфіліс Не, нашы продкі страшылі сваіх ворагаў сыфілісам або французскай хваробай (скарочана францамі). Паколькі беларускай народнай мове быў не ўласцівы гук Ф, ён перайшоў у П. Так і з’явіліся пранцы. І сёння пранцы захаваліся як назва сыфілісу па-беларуску. Так, першая вядомая на гэты час эпідэмія сыфілісу здарылася ў Францыі ў 1496 г., а потым ужо гэту немач спазналі іншыя краіны на ўсход ад Францыі і назвалі яе французскай хваробай (скарочана францамі). Паколькі беларускай народнай мове быў не ўласцівы гук Ф, ён перайшоў у П. Так і з’явіліся пранцы. І сёння пранцы захаваліся як назва сыфілісу па-беларуску. 10 / 10 № 10 Трасцу табе ў бок! Што жадалі чалавеку, калі гучаў гэты праклён? ліхаманка кіла (грыжа) алергія Не, жадалі ліхаманку, каб чалавека “накрылі” гарачка і дрыжыкі, а не выпінанне унутраных органаў, якім стала цесна ў сваёй паражніне, ці алергічны кашаль. Так, чалавеку жадалі, каб ён захварэў і яго “накрылі” гарачка і дрыжыкі. Ваш результат: LinkedIn Facebook VKontakte 0% Перезапустить викторину Поделиться в соцсетях