Моўны тэст Пра цела чалавека па-беларуску. Моўны тэст 19 ТЭСТ: Пра цела чалавека па-беларуску. Моўны тэст Праверце, ці добра вы ведаеце анатомію.Беларускія паэты нам дапамогуць! 1 / 10 № 1 Пачнем з размінкі. Мабыць, няма ніводнага беларускага пісьменніка, хто б не ўжываў слова твар у сваіх творах. Мы ўзялі ўрывак з верша нашага выбітнага беларускага песняра Якуба Коласа “Чую голас” (1943 г.). Спадзяемся, перакласці будзе няцяжка. Такім чынам, твар па-руску — гэта: лицо сетчатка Не, сетчатка (ці па-беларуску сеткавіца) з’яўляецца ўнутранай абалонкай вочнага яблыку, пэўным чынам у нейкай ступені мае дачынне да твару, але ж не ён. Твар па-руску — гэта лицо, ці, як яго апісваюць медыцынскія тлумачальныя слоўнікі, пярэдняя частка галавы чалавека. Вядома, твар па-руску — гэта лицо. Ці, як яго апісваюць медыцынскія тлумачальныя слоўнікі, пярэдняя частка галавы чалавека. А сетчатка (ці па-беларуску сеткавіца), паколькі з’яўляецца ўнутранай абалонкай вочнага яблыку, пэўным чынам у нейкай ступені мае дачынне да твару, але ж не ён. 2 / 10 № 2. Вочы, як і твар — вельмі распаўсюджанае ў пісьменніцкіх творах слова. Прыводзім вам малавядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які быў напісаны ў 1910 г. Гэтыя радкі дапамогуць без памылкі выбраць правільны пераклад на рускую мову. Вочы — гэта глаза сердце “Пранікліва адно толькі сэрца, самага галоўнага вачыма не ўбачыш”, — гэтае выслоўе памятае з дзяцінства той, хто чытаў “Маленькага прынца” Антуана Экзюперы. Але ў вершы Максіма Багдановіча гаворка ідзе менавіта пра вочы, у якіх ён, закаханы, фізічна бачыў сінь. Дарэчы, нават калі ў чалавека вочы не бачаць, яго сэрца ўсё роўна можа быць праніклівым. Ну а як жа ж, вядома, глаза! Дадзеныя чалавеку як орган зроку, яны дапамагаюць нам на працягу жыцця ўмацоўваць здольнасць бачыць не толькі бачнае, але і нябачнае, і напаўняць нашыя сэрцы любоўю ці нянавісцю, эмпатыяй ці абыякавасцю, журбой ці радасцю. “Пранікліва адно толькі сэрца, самага галоўнага вачыма не ўбачыш” — з гэтым выслоўем з “Маленькага прынца” Антуана Экзюперы шмат хто згодны. 3 / 10 № 3.Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры, у сваім вершы “Пачатак вясны” (1956 г.) метафарычна выказаўся пра вейкі вясны, як быццам бы яна іх мае. Яно і зразумела. Бо, як любы чалавек, ён штодня прачынаўся менавіта так, як апісваў абуджэнне вясны. Давайце пераверым, ці вы не памыляецеся, калі перакладаеце на рускую мову слова вейкі? ресницы голень Голень — гэта частка нагі ад калена да ступні, перакладаецца на беларускую мову як галёнка. Вядома, мы становімся на ногі пасля прачынання, але ж спачатку падымаем вейкі (валаскі на краі нашых павекаў) ці па-руску ресницы, г.зн. расплюшчваем вочы. Сапраўды, вейкі (валаскі на краі нашых павекаў) па-руску ресницы. А голень — гэта частка нагі ад калена да ступні, перакладаецца на беларускую мову як галёнка. 4 / 10 № 4.Таленавіты беларускі паэт Анатоль Сыс у сваім пранізлівым вершы “Як той сабака” узгадвае не тыповую для творцы частку арганізма чалавека: вачніцу. Як перакладаецца яна на рускую мову? глазница радужка Не, адказ няправільны, хаця радужка непасрэдна звязана з вокам, у тым ліку яна дапамагае нам выразна бачыць. Можа, менавіта таму яе пераклад на беларускую мову гучыць так радасна: раёк! А вачніца перакладаеца на рускую мову як глазница. Яно і зразумела, чаму, таму што вока — па-руску глаз. Так, нескладана здагадацца, што калі глаз па-беларуску — вока, то глазница — вачніца. Менавіта ў гэтым паглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа змяшчаецца вочны яблык. Радужка — гэта радужная абалонка вока, і па-беларуску яе назва вельмі радасная: раёк! 5 / 10 № 5.Што можа ўзняць чалавек, каб кожны ўбачыў яго рашучасць? Беларускі паэт Уладзімр Жылка ў сваім вершы аб Вільні (1925 г.) дае нам падказку: брыво. А як перакладзем брыво на рускую мову? бровь гортань Не, гортань, ці па-беларуску дыхніца, у гэтым урыўку не ўзгадваецца. Хаця, вядома, каб паказаць рашучасць, чалавек можа павысіць голас, які гучыць дзякуючы галасавым вязам, якія месцяцца ў дыхніцы. Сапраўды, брыво ў перакладзе на рускую мову — гэта бровь, такая дугападобная палоска валасоў над вочнай ямінай, як сказаў бы лекар. 6 / 10 № 6.Як будзе па-руску тая частка цела, за якую, каб сцішыць зубны боль, ухапілася жанчына з байкі таленавітага беларускага баечніка Кандрата Крапівы “Зубы” (1927 г.)? Перакладзіце на рускую мову слова сківіца: нёбо челюсть На жаль, не. Хаця, вядома, нёбо, ці па-беларуску паднябенне, знаходзіцца побач з хворым зубам, бо гэта ж верхняя сценка ротавай паражніны. Ротавая паражніна займае месца паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі. Натуральна, так, нават калі не ведаем, што челюсть па-беларуску — сківіца, памятаем, за што трымаліся, калі здараўся зубны боль. Дарэчы, па-медыцынску сківіца — кожная з дзвюх касцей твара, у якіх умацаваны зубы. Калі здараецца востры зубны боль, падаецца, што ў ротавай паражніне ўсё баліць, у тым ліку і паднябенне (нёбо по-руску), але ўхапіцца за яго папросту немагчыма. 7 / 10 № 7Як называецца па-руску тая частка цела, якую чухаў герой верша беларускага літаратара і фотамастака Георгія Ліхтаровіча “Гісторыя з геаграфіяй” (1999 г.) патыліца – гэта затылок патыліца – гэта бедро Не, бедро па-беларуску сцягно. Гэта частка нагі ад тазасцегнавога да каленнага сустава. А патыліца — гэта па-руску затылок ці, як бы сказалі медыкі, задняя частка галавы. Так, сапраўды, герой чухаў затылок ці, як бы сказалі медыкі, заднюю частку галавы. А бедро па-беларуску — сцягно, гэта частка нагі ад тазасцегнавога да каленнага сустава. 8 / 10 № 8Шмат хто з беларускіх пісьменнікаў, калі хоча паэтычна падкрэсліць узрост героя свайго твора, ужывае слова скроні. Не выключэнне і верш беларускага паэта Алеся Жаўрука “Ты не глядзі…” (1939 г.). Як перакладаецца слова скроні на рускую мову? виски волосы Не, слова волосы па-беларуску будзе сугучна рускаму мове слову валасы, а скронь — гэта висок. Ці, як тлумачыць навука, — бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці, а таксама скура і валасы, якія растуць тут. Зразумела, зусім непаэтычна, але дакладна для медыцыны. Так, гэта правільны адказ. Анатомія тлумачыць гэтую частку нашага цела зусім непаэтычна, але для медыцыны важна менавіта такое анатамічнае тлумачэнне: скронь – бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці, а таксама скура і валасы, якія растуць тут. 9 / 10 № 9У сваім вершы “З гары” Рыгор Барадулін не гаворыць пра макаўку менавіта чалавека, але ў кожнага з нас яна ёсць. Як макаўка будзе гучаць па-руску? репица барабанная перепонка Не, на беларускай мове яна называецца бубенная балонка. Гэта такая фіброзная пластынка, размешчаная ў адтуліне паміж слыхавым праходам і бубеннай паражнінай сярэдняга вуха. А макаўка — гэта верхняя частка галавы, і па-руску гучыць як макушка або репица. Сапраўды, называць верхнюю частку галавы па-руску трэба репица альбо больш звыкла — макушка. А барабанная перепонка па-беларуску перакладаецца як бубенная балонка. Гэта фіброзная пластынка, размешчаная ў адтуліне паміж слыхавым праходам і бубеннай паражнінай сярэдняга вуха. Зноў непаэтычна, але ж дакладны пераклад на анатамічную мову. 10 / 10 № 10Вядомы беларускі паэт Васіль Зуёнак у сваім вершы “Помні…” дапусціў тое, што ў рэальным жыцці папросту немагчыма. Але паэты… Яны ж гавораць вобразамі. Каб лепей адчуць палёт іх паэтычнага мыслення, давайце праверым, ці разумеем мы сэнс, напрыклад, слова вусны. Як яно будзе па-руску? почки губы Не, няма аніякай паэзіі ў выразе піць ныркі (па-руску гэта почки). Хаця пэўная вадкасць там ёсць, бо ныркі — гэта орган мочавыдзяляльнай сістэмы. Вядома, гэта вусны (па-руску губы). І з вуснаў каханай можна піць… каханне! Нам падаецца, так вобразна паэт апісаў …пацалунак! Вядома, губы. А ныркі (па-руску почки), хоць і вельмі важны орган мочавыдзяляльнай сістэмы, і няхай яны будуць здаровыя ва ўсіх, але ў гэтым вершы не пра іх ідзе гаворка. З вуснаў каханай паэт прапануе піць… каханне! І нам падаецца, што так вобразна ў творы апісаны пацалунак! Your score is LinkedIn Facebook VKontakte 0% Перезапустить викторину Поделиться в соцсетях