Як есці пасля закрыцця каластомы?

На пытанне анкапацыентаў адказвае кандыдат медыцынскіх навук, лекар-анкадыетолаг Наталля Белякова.

Мэта дыетатэрапіі пасля закрыцця каластомы – наблізіць харчаванне максімальна да харчавання здаровага чалавека, што дазволиць забяспечыць арганізм паўнавартасным складам пажыўных рэчываў пасля аднаўлення бесперапыннасці працы кішэчніка і пачатку адыходу кала натуральным шляхам.

На дадзеным этапе важным з’яўляецца паступовае пашырэнне рацыёну. Так, адварныя працёртыя стравы падлягаюць паступовай замене на непрацёртыя. Але трэба памятаць, што для максімальнага засваення пажыўных рэчываў важна стараннае драбненне ежы ў ротавай паражніне. Магчыма, вы прызвычаилися да хуткага прыёму ежы, не зважаючы на працэс жавання. У новай сітуацыі гэтую звычку важна змяніць: ежу трэба грунтоўна жаваць.

Асноўны клас прадуктаў, ужыванне якіх можа выклікаць дыскамфорт – гэта садавіна і гародніна. Клятчатка, якая ў іх утрымоўваецца, важная для фармавання калавых мас і іх камфортнага пасоўвання па кішэчніку. Але варта памятаць пра тое, што ўжыванне гэтых прадуктаў у вялікай колькасці ці недастатковая тэрмічная апрацоўка ў першыя часы пасля закрыцця стомы можа выклікаць развіццё такіх непрыемных сімптомаў, як прыседак, уздуцце жывата, падвышанае газаўтварэнне, якое суправаджаецца болямі ў жываце, ці з’яўленне непрыемнага паху.

Таму варта пачаць з ужывання ў ежу гародніны ў запечаным ці адварным выглядзе. Сырую гародніну варта ўводзіць у рацыён паступова, пачынаючы з невялікіх кавалачкаў, з адсочваннем рэакцыі з боку арганізма. Увядзенне сырой гародніны рэкамендуецца праз паўгода пасля закрыцця стомы. Тут трэба адзначыць, што спяшацца з пашырэннем рацыёну не варта і трэба даць кішэчнай сценцы час на аднаўленне. Але ў кожнага чалавека гэтыя тэрміны арыентыровачныя, і таму ў кожным канкрэтным выпадку пытанне аб увядзенні сырой гародніны і садавіны ў рацыён будзе вырашацца індывідуальна.

Затым у рацыён паступова ўводзіцца садавіна з ацэнкай уплыву на змены ў кішэчніку. Пачаць варта з паступовага ўвядзення ў рацыён банана, чарніц, мускуснай дыні, журавін, грэйпфрута, ківі, цытрыны, лайма, мандарына, апельсіна, малін, трускавак, маракуі, ананаса, папаі. Гэтыя садавіна і ягады ў большасці людзей не выклікаюць падвышанай газаўтварэння. Натуральна, што спіс прыдатнай садавіны ў кожным выпадку будзе індывідуальным.

Уводзіць прадукты варта па адным за адзін раз. Калі нейкі прадукт выклікае развіццё непрыемных адчуванняў у жываце, то не ўжывайце яго на працягу некалькіх тыдняў. Пасля гэтага зноў паспрабуйце ўвесці яго ў рацыён.

Для таго каб адсачыць дзеянне прадуктаў харчавання, мэтазгодна скарыстацца дзённікам харчавання. На першы погляд гучыць жудасна сумна: ізноў нешта трэба фіксаваць. Але, дэталёвы аналіз рацыёну дапаможа выключыць прадукты, якія выклікаюць непрыемныя сімптомы, вызначыць прадукты, якія ўзмацняюць ці запавольваюць перыстальтыку кішэчніка, што ў выніку дазволіць значна палепшыць самаадчуванне. Акрамя таго, трэба памятаць аб наяўнасці індывідуальнай непераноснасці прадуктаў, на якую часта людзі не звяртаюць увагі, пакуль не сутыкнуцца з сур’ёзным захворваннем, што падштурхне пераасэнсавацть свой лад жыцця и адносіны да свайго здароўя.

Хацелася б таксама закрануць важнасць забеспячэння арганізма дастатковай колькасцю пажыўных рэчываў, а менавіта бялкамі, тлушчамі і вугляводамі.

Калі да пастаноўкі дыягназу або на фоне праводнага лячэння назіралася страта масы цела, то трэба вызначыць, ці дастатковая колькасць бялку і іншых пажыўных рэчываў хворы чалавек атрымлівае з ежай. Такое вызначэнне праводзіцца на падставе ацэнкі дзённіка харчавання, а таксама шэрага спецыяльных паказчыкаў, на падставе якіх мяркуюць аб наяўнасці або адсутнасці рызыкі дэфіцыту харчавання.

Калі лекар, які лечыць, або лекар-дыетолаг усталёўвае наяўнасць дэфіцыту спажывання пажыўных рэчываў, які можа развіцца на фоне як паніжанага спажывання хворым ежы, так і ў сілу дрэннага яе засваення, то будзе вырашацца пытанне аб прызначэнні адмысловага энтэральнага сілкавання для паўнавартаснага забеспячэння арганізма бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, вітамінамі і мінералами.

Кансультацыя лекара, які лечыць, і лекара-дыетолага спатрэбицца таксама пры развіцці неспрыяльных змен з боку страўнікава-кішэчнага тракта, такіх як панос, завала і іншыя, пры якіх можа спатрэбіцца як карэкцыя рацыёну харчавання, так і, у выпадку неабходнасці, прызначэнне лекавых прэпаратаў для ликвидавання неспрыяльных сімптомаў.

Паважаныя чытачы, чакаем вашыя пытанні да лекара-анкадыетолага на электронную пошту oncopatient.by@gmail.com або ў сацсеткі.

Была ли эта статья полезна?

Пакінуць адказ

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.