Пажыўны тэст № 1 З чаго пачынаецца харчаванне? Пажыўны тэст № 1 З чаго пачынаецца харчаванне?Навошта чалавеку есці?Па-першае, каб мець энергію для жыцця, па-другое, каб атрымліваць будаўнічыя матэрыялы для клетак, па-трэцяе, каб атрымліваць асалоду ад задавальнення голаду і адчування сытасці. Першы і адзіны этап, якім кіруе сам чалавек пад час працэса харчавання, - гэта што, дзе, калі з’есці. Г.зн. трэба думаць галавой, калі плануеш свой рэжым кармлення. Праверце, ці ведаеце вы пра асаблівасці такой часткі цела як галава, якая адыгрывае ў гэтым ключавую ролю? 1 / 10 Калі чалавек пачынае распазнаваць смак? ва ўлонні маці у дзень нараджэння на свет праз 4-13 тыдняў пасля нараджэння Не, на 14 тыдзень цяжарнасці жанчыны плод пачынае распазнаваць смак. Так, на 14 тыдзень цяжарнасці жанчыны плод пачынае распазнаваць смак. 2 / 10 Які орган распазнае смак? зубы вусны язык Не, зубы як жорны млыну здрабняюць ежу, а вусны - брама паміж знешнім светам і нашым арганізмам. Так, ён распазнае смак, дзякуючы тысячам рэцэптараў. 3 / 10 Чалавек адчувае смак ежы, калі яна сухая вільготная без розніцы Не. Рассмакаваць страву чалавек можа толькі тады, калі яна будзе змочана слінай, вадой ці іншай вадкасцю. Так. Рассмакаваць страву чалавек можа толькі тады, калі яна будзе змочана слінай, вадой ці іншай вадкасцю. 4 / 10 Смакавыя сасочкі языка чалавека абнаўляюцца праз дзень праз 10 дзён ніколі Не, праз 10 дзён, але навукоўцы да гэтай пары не ведаюць механізм рэгенерацыі 8 тысячаў гэтых сасочкаў. Так, але навукоўцы да гэтай пары не ведаюць механізм рэгенерацыі 8 тысячаў гэтых сасочкаў. 5 / 10 Нюхальныя клеткі носа абнаўляюцца праз 45 гадоў праз 120 дзён праз 28 дзён Не, праз 28 дзён. У носе знаходзіцца як мінімум 10 мільёнаў такіх клетак, таму чалавек прыстасаваны распазнаваць больш за 10 тысяч пахаў. А пасля 45 гадоў чалавек пачынае пакрысе страчваць смакавыя рэцэптары. Так, кожныя чатыры тыдні мы атрымліваем "новы нос", але сама вастрыня нюху з узростам згасае. Устоўлівыя парушэнні з пахам назіраюцца ў некоторых людзей і пасля кавіду. 6 / 10 Самая моцная і цвёрдая тканка ў зубе чалавека – гэта цэмент дэнцін эмаль Не, цэмент - гэта тканка, якая трывала злучае карані зубоў з дзяснамі і сківічнай косткай, саступае эмалі і дэнціну ў моцы і цвёрдасці, дэнцін хоць і складае 70% усёй масы зуба, утварае яго колер, але ў сваю чаргу саступае эмалі. Так, менавіта яна, самая мінералізаваная празрыстая тканка ў арганізме чалавека. Знатакі сцвярджаюць, што эмаль па сваёй трываласці блізкая да дыямента. 7 / 10 У чалавека самыя моцныя мышцы сківічныя вочныя сардэчныя Не, вочныя самыя хуткія, невыпадкова нарадзіўся выраз “у імгненні вока”, сардэчныя – самыя вынослівыя, а правільны адказ - сківічныя, сіла іх сціскання для карэнных далёкіх зубоў – да 80 кг. Так, сіла іх сціскання для пярэдніх зубоў – да 40 кг, для карэнных далёкіх зубоў – да 80 кг. 8 / 10 Чалавек бачыць кулінарную страву сэрцам вокам мозгам Не, канчатковы выгляд фармуе мозг. Кожнае вока здабывае, апрацоўвае інфармацыю і як трансфарматар, перадае яе мозгу, каб той зрабіў агульную выяву. А сэрца проста радуецца, што блізкі чалавек прыгатаваў смачную ежу. Так, менавіта складаная праца мозга дазваляе ўпарадкаваць выяву, якая прыйшла ад вачэй, у адпаведнасць з рэальнасцю. 9 / 10 Мозг чалавека ў сярэднім забірае з энергетычнага “бюджэту” арганізма каля 11% энергіі 11-13% энергіі 16-18% энергіі Не, навукоўцы сцвярджаюць, што каля 11% энергіі спажывае наша сэрца, а 11-13% энергіі патрэбна для дыхання і працы нырак. А мозгу, які важыць 2-3% ад масы цела, патрэбна, як мінімум, 16-18%. Так, навукоўцы вагаюцца, ці столькі, ці нават да 20%. 10 / 10 За сталом у добрай кампаніі лягчэй размаўляць усміхацца хмурыцца Не, каб вымавіць адно слова, патрэбна праца 72 мышцаў, каб нахмурыцца - 43 мышцаў, а каб усміхнуцца – толькі 17! Так, бо ў гэтым працэсе задзейнічана 17 мышцаў, а каб вымавіць адно слова, патрэбна праца 72 мышцаў, каб нахмурыцца - 43 мышцаў. Your score isThe average score is 49% 0% Restart quiz Падзяліцца ў сацсетках