Рэцэпт на кожны дзень.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Кабачок чысцім ад лупіны і семак і здрабняем на буйной тарцы. Даем гародніне крыху пастаяць, а затым адціскаем сок.
- Цыбуліну дробна наразаем і пасеруем.
- Палову цёртых кабачкоў дадаём да цыбулі і абсмажваем на невялікім агні каля 3-4 хвілін.
- Другую палову цёртых кабачкоў змешваем з яйкамі.
- Злучаем падсмажаную сумесь кабачкоў з цыбуляй з сырымі кабачкамі з яйкамі, солім і перчым на смак, старанна змешваем, а затым выліваем на гарачую патэльню з алеем.
- Наразаем памідор кружочкамі і выкладваем зверху на сумесь. Дадаём крэветкі або нарэзанае мяса курыцы, калі ёсць жаданне.
- Сыр здрабняем на буйной тарцы і пасыпаем зверху.
- Запякаем на невялікім агні да гатовасці ў патэльні пад вечкам або ў духоўцы пры 200 градусах 20-30 хвілін.
Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.
Смачна есці!