Вітамінная дабаўка да гарбаты

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 50 — 150 г свежага імбіру
— 150 г цытрыны
— 75-150 г мёду

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Чысцім корань імбіру ад лупіны і наразаем максімальна дробным кубікам. Зручней чысціць чайнай лыжкай.
  • Цытрыну абдаем кіпенем і наразаем дробным кубікам разам з лупінай.
  • Змяшчаем нарэзку ў слоік з вечкам, якое шчыльна закрываецца.
  • Дадаём мёд. Размешваем.
  • Ставім на суткі ў халадзільнік. Вітамінавая дабаўка гатова. Каб захаваць усе карысныя ўласцівасці, змешваем яе з негарачай гарбатай.
  • Захоўваем слоік у халадзільніку.

Дзякуем Веры Касценіч за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.