Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту; памяншэнне вагі; млоснасць і ваніты; нейтрапенія.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Загаддзя моцна заварваем чорную гарбату. Заліваем сухую заварку гарачай вадой, вытрымліваем 10 хвілін, а затым працэжваем.
- Вычышчаныя тушкі старанна прамываем і наразаем на кавалкі даўжынёй 4–5 см.
- Моркву і цыбулю чысцім ад лупіны. Моркву наразаем тонкімі слайсамі. Таксама тонкімі паўколцамі наразаем цыбулю.
- Бярэм посуд з тоўстым дном. Высцілаем часткай морквы дно каструлі. На моркву выкладваем рыбу зрэзам уніз. Рыбу пасыпаем цыбуляй і зверху раскладваем моркву, якая засталася. Заліваем алеем і гарачай гарбатай. Солім на смак.
- Рыбу пры моцным нагрэве даводзім да кіпення, потым змяншаем агонь і варым пад вечкам 30 хвілін. Дадаём спецыі і варым яшчэ 5-7 хвілін.
- Падаем скумбрыю з бульбяным пюрэ або адварным рысам.
Смачна есці!
Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.