Пажыўны тэст № 2 Што значыць — глытаць правільна? Пажыўны тэст № 2 “Што значыць - глытаць правільна?”Кожны чалавек разумее, што пры глытанні ежа павінна з ротавай паражніны патрапіць праз стрававод у страўнік. Кожны глыток доўжыцца не больш за секунду. І шмат каму падаецца, што гэта адбываецца цалкам аўтаматычна і бескантрольна. Праверым сябе на веданне важных нюансаў гэтага працэса.Ці згодны вы, што 1 / 6 Ці згодны вы, што глотка, размешчаны ў вобласці галавы і шыі орган, з'яўляецца выключна часткай стрававальнай сістэмы? Так Не На жаль, не. Глотка з'яўляецца скрыжаваннем двух сістэм: стрававальнай і дыхальнай. Вы маеце рацыю, сапраўды глотка з'яўляецца скрыжаваннем двух сістэм: стрававальнай і дыхальнай. 2 / 6 Ці згодны вы, што з глоткі паветра паступае ў стрававод? Так Не Ну што вы, з глоткі ў стрававод паступае перажаваная ежа, а паветра паступае ў гартань і далей у лёгкія! То праўда, бо паветра з глоткі паступае ў гартань і далей у лёгкія. 3 / 6 Ці згодны вы, што чалавек можа есці і дыхаць адначасова Так Не Не, гэтая асаблівасць уласціва ўсім млекакормячым, акрамя чалавека. Праўда, у грудных немаўлят да 9 месяцаў гэтая здольнасць таксама існуе, але потым адбываецца фармаванне галасавога апарата, гартань апускаецца ўніз, і немаўля пачынае есці і дыхаць папераменна. Сапраўды не можа, у адрозненне ад астатніх млекакормячых чалавек робіць гэта папераменна. У грудных немаўлят да 9 месяцаў гэтая здольнасць існуе, але потым адбываецца фармаванне галасавога апарату, гартань апускаецца ўніз, і немаўля пачынае есці і дыхаць папераменна. 4 / 6 Ці згодны вы, што без надгартанніка мы б не змаглі есці і дыхаць? Так Не Вы памыліліся. Калі б чалавек не меў надгартанніка, які пры глытанні прыкрывае дыхальныя шляхі, ежа не трапляла б у стрававод. Для чалавека наступствы былі б фатальныя. Вы маеце рацыю. Надгартаннік - гэта храсток, які закрывае ўваход і выхад у гартань падчас акту глытання, тым самым перашкаджаючы пападанню ежы ў дыхальныя шляхі. Дзякуючы яго правільнай працы ежа непасрэдна трапляе ў стрававод, а паветра ў трахею. 5 / 6 Ці згодны вы, што калі я ем, я павінен быць і глухі, і нямы. так Не Вядома, прыемная гутарка заўсёды дарэчы, але калі мы размаўляем падчас ежы, мы замінаем працаваць надгартанніку, які адказвае за тое, каб паветра ішло ў гартань, а ежа - у стрававод. Замест гэтага ежа можа патрапіць у гартань, што выкліча маментальны і моцны кашлявы рэфлекс ці нават смерць. Сапраўды так. Калі мы размаўляем падчас ежы, мы перашкаджаем працаваць надгартанніку. Замест гэтага ежа можа патрапіць у гартань, што выкліча маментальны і моцны кашлявы рэфлекс ці нават смерць. 6 / 6 Ці згодны вы, што калі чалавек знаходзіцца ў стане афекту, яго супакоіць шклянка вады? Так Не Вы зараз пудла далі. Насамрэч супакоіць. Гэта звязана з асаблівасцю будовы нашага горла. Паколькі з-за блізка размешчаных глоткі і гартані працэсы глытання і дыхання ў нас скаардынаваны, павольнае піццё вады рэфлекторна зніжае частату дыхання, выраўноўвае яго рытм, тым самым несучы заспакаенне. Вы маеце рацыю. Паколькі з-за блізка размешчаных глоткі і гартані працэсы глытання і дыхання ў нас скаардынаваны, павольнае піццё вады рэфлекторна зніжае частату дыхання, выраўноўвае яго рытм, тым самым несучы заспакаенне. Your score isThe average score is 50% 0% Перезапустить викторину Поделиться в соцсетях