Шампіньёны паўфабрыкат

у адаптацыі шэф-кухара Алены Мікульчык.
Рэцэпт нацыянальнай кухні.

Шампіньёны.
Фота Вольгі Акуліч
Інгрэдыенты:

— 1 кг шампіньёнаў
— 3 г кмену
— 5 г часнаку
— ½ ч. л гарчыцы
— 2 г солі
— чорны молаты перац – на смак
Выхад агульны: 960 г.

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Шампіньёны мыем, кожны грыб разразаем уздоўж і наразаем лустачкай.
  • Пачышчаны часнок дробна сячэм.
  • Грыбы выкладваем на гарачую сухую патэльню, бесперапынна памешваем. Як толькі грыбы пусцяць сок (1 -2 хвіліны), дадаём часнок, кмен, гарчыцу, перац і соль. Усё праграваем 1-2 хвіліны.
  • Грыбы не павінны пацямнець!
  • Акрамя бігуса паўфабрыкат шампіньёнаў можна дадаваць да варанай бульбы, у соус Бешамель.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.