Рэцэпт на кожны дзень.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Чорную сліўку і разынкі заліваем на 10 хвілін гарачай вадой. Калі чорныя сліўкі буйныя, то пасля замочвання наразаем на чвэрці, калі дробныя, то – напалову.
- Апельсін дзелім на 2 часткі. Адну палову чысцім ад плеўкі і наразаем на невялікія кавалкі. З другой часткі выціскаем сок.
- Моркву чысцім ад лупіны, здрабняем на тарцы для карэйскай морквы, абдаем кіпенем, дадаём нарэзаны апельсін і чорныя сліўкі, разынкі, здробненыя ядры грэцкіх арэхаў.
- Рыхтуем запраўку. У асобнай місцы змешваем сок цытрыны, сок паловы апельсіна, алей, соль, молаты чорны перац. Запраўляем салату і старанна перамешваем. Адразу падаем да стала.
Дзякуем Ірыне Башанковай за падрыхтоўку рэцэпта.
Смачна есці!