Салата з чырвоных буракоў з кінзой і грэцкімі арэхамі

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 150 г чырвоных буракоў
— 1 невялікі зубчык часнаку
— 15-30 г кінзы
— 15 г грэцкіх арэхаў
— запраўка — хатні маянэз  / густая смятана / густы ёгурт

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Звараны бурак чысцім ад лупіны і здрабняем на буйной тарцы.
  • Часнок чысцім і здрабняем на дробнай тарцы або дробна сячэм.
  • Наразаем кінзу і грэцкія арэхі.
  • Усё змешваем, запраўляем і падаем да стала.

Дзякуем Наталлі Сазонавай за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.