Піца з кабачкоў

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— палова маладога кабачка
— З ст. л суцэльназерневай мукі
— 1 памідор
— 1 салодкі перац
— 200 г цвёрдага сыру
— соль — на смак
— зеляніна — на смак
— любімыя прыправы — на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Кабачок здрабняем на буйнай тарцы, дадаём муку, соль, прыправы. Змешваем. Кансістэнцыя цеста павінна атрымацца як на аладкі. Калі цеста будзе сухаватае, можна дадаць крышку вады ці кефіру.
  • Выкладваем цеста на бляшаны паддон для выпечкі, надаўшы форму круга, або ў круглую форму.
  • На цеста выкладваем тонка нарэзаны памідор і перац колцамі, зверху пасыпаем зелянінай і сырам. Начынне можна вар’іраваць па жаданні.
  • Выпякаем у духоўцы пры 180 градусах на працягу 30 хвілін. Калі адсутнічае духоўка, можна выпякаць на патэльні на невялікім агні пад вечкам.
  • Падаем да стала, калі крыху астыне.

Дзякуем Ірыне Бянько за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.