Рэцэпт на кожны дзень.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- З курынага філе, часнаку і цыбулі робім густы фарш.
- Рыс варым да гатоўнасці, астуджваем да пакаёвай тэмпературы і дадаём у фарш.
- Фарш солім на смак, для водару дадаём спецыі, нарэзаную зялёную цыбулю. Змешваем да аднароднасці.
- Змочваючы рукі ў халоднай вадзе, фармуем круглыя тэфтэлі. Выкладваем іх у жарастойкую форму, змазаную алеем.
- Адпраўляем форму з нарыхтоўкамі ў разагрэтую да 200 градусаў духоўку. Запякаем на працягу 20-30 хвілін.
- Рыхтуем сметанкова-сырную падліву. Для гэтага здрабняем цвёрды сыр на буйной тарцы, дадаём да яго вяршкі, чорны молаты перац. Паліваем тэфтэлі падлівай праз 20-30 хвілін пасля пачатку запякання і вяртаем у духоўку. Працягваем запякаць страву яшчэ 10 хвілін, каб сыр зверху расплавіўся і падзалаціўся.
- Гатовыя тэфтэлі ў сметанкова-сырнай падліве можна падаваць як самастойную страву або дапоўніць яе гарнірам.
Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.
Смачна есці!