Кулінарная кніга для анкапацыентаў: новае выданне

Каманда Цэнтра падтрымкі анкапцыентаў “У імя жыцця” на чале з Ірынай Жыхар запрашае далучацца да сумеснай падрыхтоўкі новага выдання кулінарнай кнігі для анкапацыентаў і іх блізкіх.

Плануецца, што кніга будзе ўтрымліваць 3 разделы:

рэцэпты на кожны дзень на падставе сучасных даследванняў;
рэцэпты падчас лячэння пры наяўнасці пабочных эфектаў на падставе медыцынскіх рэкамендацый;
— рэцэпты нацыянальнай кухні, падрыхтаваныя пры ўдзеле гісторыкаў кулінарыі.

— Прапануем наступны алгарытм удзелу, — тлумачыць кіраўніца арганізацыі Ірына Жыхар. – Мы на працягу трох месяцаў будзем публікаваць на нашым сайце і ў сацыяльных сетках рэцэпты, а зацікаўленыя чытачы, хто пажадае, паспрабуюць прыгатаваць іх. Магчыма, хтосьці захоча ўдасканаліць нашыя кулінарныя прапановы, хтосьці  падзеліцца сваім уласным досведам харчавання падчас лячэння… З 9 красавіка на нашай старонцы ў фэйсбуку я буду праводзіць штотыднёвыя суботнія онлайн-сустрэчы, на якіх зможам абмяркоўваць карысць кулінарных  практыкаванняў, дзяліцца рознай інфармацыяй, шукаць адказы на любыя пытанні, не толькі кулінарныя. Таму можна пісаць ужо зараз.

Падобны фармат некалькі год таму існаваў для групы ўзаемадапамогі ў Мінску, праўда, у рэжыме офлайн. Гэта была такая своеасаблівая кулінарная школа. Зараз пераводзім яе ў анлайн-фармат. Яе першай вядучай, шэф-кухарам некалькі год была Наталля Сыравегіна. Па выніках гэтай школы мы зрабілі з ёй Кнігу смачных і карысных рэцэптаў і планавалі пашыраць яе змест. Але разам не паспелі. На вялікі жаль, два гады таму зямны шлях Наталлі скончыўся. Мы працягваем гэтую працу без яе. І канешне, новае выданне кнігі прысвячаем ёй, – распавядаем гісторыю Ірына Жыхар.

Апроч карыснасці, распрацоўшчыкі рэцэптаў сыходзілі яшчэ і з такіх крытэрыяў:

экалагічнасць. Важна, каб дастаўка прадуктаў не патрабавала вялікіх транспортных выдаткаў, каб не падтрымліваць забруджаванне навакольнага ассяроддзя. Таму стравы гатуюцца са звыклых для нас прадуктаў.

эканомнасць. Пацыенты і іх сем’і – людзі з роным дастаткам, а здаровымі хочуць быць усе. Таму падбіралі рэцэпты на розны бюджэт.
даступнасць. То бок важна, каб інгрэдыенты страў былі мясцовага паходжання. І, канешне, лецішча і лес нам у дапамогу!
лёгкасць. Прыгатаванне ежы павінна радаваць, нават калі сіл не шмат. Таму шмат прапанаваных рэцэптаў – не складаныя і не патрабаюць працяглага тупання на кухні.

Далучайцеся да нас у фэйсбуку, інстаграме, ютубе: oncopatient.by.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.