Іна Малаш, 11 гадоў пасля анкадыягназу

Текст на русском языке ЗДЕСЬ.

Ці ты памятаеш, калі ў тваім жыцці з’явіўся анкадыягназ?

Фота Яўгеніі Кіслай-Камаровай

— У тым годзе мая родная цёця памерла ад раку малочнай залозы. Мая стрыечная сястра і цёця ўтойвалі дыягназ, утойвалі лячэнне. І толькі калі ў цёці здарыўся рэцыдыў і яна ўжо памірала, толькі тады нам, родзічам, сказалі. Для нас гэта было поўнай нечаканасцю, было вельмі шмат моцных перажыванняў. І вось менавіта гэтая гісторыя прымусіла мяне пайсці абследавацца самой, зрабіць мамаграфію. Калі я прыйшла да доктара, яна сказала: «Вы ж рабілі ў мінулым годзе. Вам ня трэба». Я падумала «Не-не, мне вельмі патрэбна». І зрабіла. Для мяне стала поўнай нечаканасцю, калі доктар выйшла і сказала: «Вам лепей схадзіць да анколага. Я думаю, вам патрэбна аперацыя, таму што ёсць атыповыя клеткі». Я не паверыла. Для мяне ў галаве было як: прыйшоў, усё ў парадку —  і пайшоў. І ўжо калі я атрымала ў наступны дзень гістахімію, я тады зразумела, што… Я тры разы перачытала, напісана рак, але я падумала, што гэта няпраўда. Я яшчэ не магла ўцяміць, што да чаго, яшчэ не турбавалася.

Вось той перыяд «Не можа быць» у мяне быў вельмі доўга. І ўжо нават пасля аперацыі, калі я гуляла, думала: «Не можа быць, што са мной гэта адбываецца». А потым падумала, як псіхолаг: «А што гэта я ў стадыі адмаўлення?»…

Зараз здаецца, што гэты перыяд быў дастаткова кароткачасовы. Але ў той момант, так як ён быў новы, мне здавалася, ён дастаткова працяглым быў. Потым я, канешне, плакала і часам мне не хацелася нікога бачыць, і агульна неяк вельмі хвалююча было.

Як ты прыйшла да прыймання?

С прыйманнем увогуле ўсё складана. Калі чытаеш пра прыйманне, — гэта адна гісторыя. А ў жыцці — зусім іншая. Усё, што я чытала, мне не падыходзіла. Для мяне ўсюды ў тым, што я чытала, прыйманне было як пакора. Мне вельмі цяжка было сказаць сабе: «Так, маё жыццё змянілася. Цяпер трэба неяк па-іншаму». Я не магла ўпакорыцца. Але ў маім жыцці здарыліся дзве рэчы, якія дапамаглі.

Прыйманне — гэта ж працэс, а не кнопка, якую ўключыў-выключыў. Першая рэч здарылася, калі я прыехала да Жыровіцкага манастыра. Я ўжо пачала праходзіць хіміятэрапію. Гэта было першае набажэнства, якое я адстаяла ў храме, пасля пачатку гэтага этапа лячэння. Я дрэнна сябе адчувала і думала: «Божа мой, як доўга цягнецца гэты малебен”. Я вельмі прытамілася стаяць. Калі пачалі чытаць малітвы, і ўвесь храм пакленчыў, я засталася стаяць, адна, як свечка, сама сабе гаворачы: «Не-не-не, калені — гэта зусім не для мяне». Але я разумела, што мне вельмі дрэнна. С іншага боку, я вяла свой унутраны дыялог са сваімі адчуваннямі, пакуль усе моляцца, аб тым, што я ж прыехала сюды паспрабаваць паглядзець па-іншаму. А як можна паглядзець, калі ты нават не спрабуеш. Калі ўсе стаяць на каленях, значыцца, гэта нейкі працэс. Калі я не стану, увогуле нічога не даведаюся. Калі я ўкленчыла, то зразумела, наколькі моцна я стамілася. Гэта было такое палягчэнне! І я падумала, что, напэўна, прыйманне — гэта не тое, калі ты стаіш такой незламанай свечкай. Напэўна, калі ты можаш стаць на калені, і раптам выявіць, што палягчэнне там, дзе ты мяркуеш, што яго няма.

Фота Яўгеніі Кіслай-Камаровай

Другі момант. Я, працягваючы думаць аб прыйманні, здзівілася гэтаму новаму досведу і пачала па-іншаму на яго глядзець. Я пачала думаць, что не ўсё такое, як здаецца, г.зн. гэта не слабасць, не пакора, гэта нешта іншае. А потым я прачытала артыкул Маршы Лінехан пра радыкальнае прыйманне. І калі прачытала, я адчула, што гэта шмат што тлумачыць. Яна распавядае, что ў нас ёсць 4 рэакцыі на боль.

Першая — гэта вырашыць/прадухіліць праблему. Я зразумела, что гэтую праблему немагчыма вырашыць, таму што яна ўжо здарылася. Немагчыма вось так ўзяць, адкруціць назад і стаць здаровай.

Другая — паставіцца да гэтага інакш. Магчыма, як я стаўлюся — гэта нармальная рэакцыя. Нельга ж сказаць: «Гэта класна, што ў мяне рак!». Г.зн. немагчыма да гэтага так ставіцца.

Трэцяя — дзейнічаць у гэтых абставінах, як у мяне, лепшым для сябе чынам. Ты можаш быць нязгоднай, табе гэта можа не падабацца, але ў тых абставінах, якія здарыліся, ты ўсё роўна дзейнічаеш у сваіх інтарэсах. Марша параўноўвае гэта з галалёдзіцай. Калі мы не прыймаем галалёдзіцу ў разлік, мы ідзем па ёй як па звычайным тратуары, а потым —   паслізнуліся і ўпалі. Калі мы разумеем, что галалёдзіца, яна можа нам не падабацца, мы можам быць нязгодныя, але мы ўлічваем гэта і ўсё роўна ідзем да сваіх мэтаў.

І чацвёртая рэакцыя — пакутаваць. Мне не хацелася пакутаваць.

І вось калі я зразумела, што магу з нейкімі рэчамі не згаджацца, але ўсё роўна іх улічваць і дзейнічаць лепшым для мяне чынам, тады вось гэты спосаб прыймання вельмі мне падышоў і я ў першую чаргу стала гаварыць, што гэта для мяне. Я разумею, чаго хачу, і я дзейнічаю. Я разумею, што ёсць рэчы, у якіх я абмежаваная зараз, але гэта ўсё роўна ў маіх інтарэсах. С клопатам аб сабе. У мяне гэта больш адгукаецца, як якасць жыцця. Там ёсць гармонія. Але не заўсёды.

Ці былі асаблівыя складанасці да, падчас і пасля лячэння?

— Самым складаным быў перыяд пасля ўсяго лячэння. У мяне быў пабочны эфект, а дактары пры тым казалі супрацьлеглыя рэчы. Гэта вельмі складана. Тады ты, у разгубленнасці, лапаціш усё, каб з’явілася больш пэўнасці, больш разумення, каб ты мог зрабіць выбар, які лепшы для мяне. Таму камунікаваць з дактарамі было вельмі складана і цяжка. У мяне было шмат гневу, такога адчаю, неразумення… Мне спатрэбілася шмат сілаў, каб выбудаваць сваю пазіцыю, навучыцца размаўляць, разумець, як лепей для мяне.

Я з задаваленнем чытала потым кнігі аб тым, як важна пацыенту знайсці лепшае для сябе рашэнне, не для доктара, не для кагосьці, а для сябе. Яно можа не супадаць з пазіцыяй родных. Але яно лепшае менавіта для мяне. Напэўна, калі я гэта зразумела, мне палягчэла.

Я да гэтай пары менавіта з гэтай пазіцыі размаўляю з медыкамі. Калі яны пытаюць: «Хіба вы доктар, што вы разумееце?», я адказваю: «Цела маё, мне вельмі важна разабрацца, так я адчуваю сябе спакайней».

Я стала лепей разумець дактароў. Яны маюць сваю пазіцыю, але ж яны не толькі спецыялісты, але і таксама людзі. Але стаць такой спакойнай, настойлівай і тлумачальнай вось гэты перыяд мне дапамог, хаця быў вельмі цяжкі.

Ці ўнесла хвароба карэктывы ў тваё асяроддзе?

— Сапраўдныя сябры так і засталіся са мной. Былі такія людзі, што пужаліся настолькі, што рабілі мне балюча. Напрыклад, гаварылі аб тым, што ад раку не вылечваюцца. Гэтыя людзі зніклі з майго жыцця, але іх няшмат, адзін-два чалавекі. Былі людзі, якія зніклі з майго цяперашняга жыцця, але яны дапамагалі мне ў той перыяд. Гэта малазнаёмыя людзі, але яны аказвалі дапамогу і падтрымку. Мы з імі не сябры, а прыяцелі, знаёмыя, з якімі я не маю зносін, але аб іх памятаю, удзячна ім.

Фота Яўгеніі Кіслай-Камаровай

Пры відавочных мінусах анкадыягназу ці ёсць якія перавагі?

— Мне знаецца, перавагі і недахопы ёсць ва ўсім, мы іх таксама можам шанаваць. Канечне, людзі кажуць: «Ды навошта мне гэтая хвароба, нават калі ёсць перавагі». Але людзі таксама кажуць: «Я зрабіўся мацнейшы. Я пачаў заўважаць жыццё. Я стаў шанаваць…». Бо любая траўма ці нейкая вельмі моцная падзея нясе нам не толькі боль, але і нейкі досьвед, іншае разуменне, з гэтага пункту погляду можа быць выгада.

Тэарэтычна я ведала, што калі-небудзь памру, але захварэўшы, я зразумела, што гэта можа быць раптоўна і што мяне нікто не спытае, таму маё жыццё складаецца кожны дзень. За гэтыя 11 гадоў я часам забываю пра гэта, але нейкія падзеі, тыпу ковіда, нагадваюць. Г.зн. ты жывеш толькі тут і зараз. Мы можам думаць, планаваць будучыню, але яна можа ўраз памяняцца.І самая галоўная выгада — каб блізкім людзям казаць пра любоў, рабіць нейкія падарункі. Калі раней я магла не адкладваць важную для мяне працу, то зараз не: сыходжу ў адпачынак у запланаваны час, еду да сяброў, якім абяцала прыехаць на дзень нараджэння. Канешне, гэта важная частка майго жыцця — мая праца, але таксама і важная частка майго жыцця — маё жыццё.

У цяперашні час я мару аб адпачынку са сваёй сям’ёй. Са сваімі дзецьмі мы плануем сумесны такі водпуск-падарожжа. Канешне, мы разумеем, что яно можа не здарыцца, але, тым не меньш, мару. Я не думаю, што гэта глабальныя мары. Канешне, ёсць і глабальныя. Пра мір. Але ёсць і простыя: зрабіць нейкія рэчы на дачы, выгадаваць кветкі, пабыць разам з дзецьмі.

P.S. Пасля заканчэння гутаркі яе ўдзельнікі дэгуставалі хатні Крупнік па сямейным рэцэпце Іны Малаш і гістарычную Мачанку ў адаптацыі шэф-кухара, гісторыка кулінарыі Алены Мікульчык.

Дзякуем Веры Лебядзеўскай за пераклад размовы на беларускую мову.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.