Грыбок літоўскі

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 600 мл малака
— 6-7 яек
— 1,5 ст.л сметанковага масла
— 250 г мукі
— соль – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Растопліваем сметанковае масла.
  • Змешваем разам цёплае малако, яйкі, масла, узбіваем міксерам.
  • Потым дасыпаем столькі мукі, каб маса было трохі гусцейшая, чым на наліснікі, і моцна вымешваем.
  • На вялікай патэльні, шчодра вышмараванай маслам, наліваем досыць тонкім слоем масу і ставім у гарачую духоўку. Калі масы зашмат для адной патэльні, трэба пячы на іншай. Вельмі важна, каб наліта было тонкім слоем.
  • Выпякаем пры тэмпературы 180-200 градусаў. Калі маса зверху крыху запячэцца, кладзем некалькі кавалачкаў масла і дапякаем.

Смачна есці!

Рэцэпт нацыянальнай кухні з кнігі Вінцэнты Завадскай “Літоўская кухарка” (1854)

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.