Грыбная поліўка ад Марыі Лазовік

Текст на русском языке ЗДЕСЬ.

Напэўна вы ведаеце, што нашы продкі давалі назвы супам па назве галоўнага і пастаяннага інгрэдыента. Напрыклад, капуста — гэта проста «капуста», шчаўевы суп — «шчаўе» і нават бурак — «буракі». А яшчэ ёсць зацірка, крупнік, бацвінне… Больш таго, назваць супамі згаданыя стравы ў звыклым нам разуменні было складана, але аб гэтым пазней.

Гэтае правіла распаўсюджвалася і на боршч, хоць зараз яго асноўны інгрэдыент змяніўся. Першапачаткова боршч варыўся зусім не з буракоў, а з баршчэўніка сібірскага (Heracleum sibiricum) — шматгадовай травяністай расліны сямейства парасонавых, даволі падобнага вонкава на свайго сваяка баршчэўніка Сасноўскага. Нажаль, у наш час ядомы баршчэўнік сібірскі саступіў першынство па распаўсюджанасці на тэрыторыі Беларусі свайму небяспечнаму для чалавека сваяку баршчэўніку Сасноўскага.

Калі ж суп не атрымліваў з-за розных прычын сваёй назвы, яго называлі проста поліўкай.

Звыклае нам сёньня слова «суп», запазычанае ў нямецкай мове, прыйшло ў Беларусь толькі ў XVIII стагоддзі і ўжывалася найперш паміж прывілеяваных пластоў грамадства.

Сярод сялян назва “суп” замест “поліўкі” прыжывалася з цяжкасцю. І ў наш час у шматлікіх сем’ях працягваюць выкарыстоўваць абедзве гэтыя назвы. Чаму не ўзнікае блытаніны паміж імі? А таму, што яны адрозніваюцца па кансістэнцыі. Калі суп — вадкая страва, у складзе якой не менш за 50% вадкасці, а то і ўсе 60%, то поліўка і ўсе старадаўнія супы нашых продкаў былі густымі, і хутчэй займалі прамежкавае становішча паміж звыклымі нам першай і другой стравамі.

Прапануем вам сямейны рэцэпт нашай гераіні Марыі Лазовік  менавіта з грыбами, бо родам яна з Вілейшчыны, верасовага краю, дзе шмат непаўторных прыродных красот, дзе бываюць такія ураджайныя грыбныя сезоны, што за гадзіну можна накасіць лясных дароў на ўсю зіму. Праўда, зараз Марыя за грыбамі ходзіць у краму, а не ў лес, таму што зусім сапсаваўся зрок. і поліўку гатуе з шампіньёнаў, а не лясных грыбоў. Але як жа смачна атрымліваецца!

Чытаць/Скачаць рэцэпт на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Інгрэдыенты:

  • 400 г шампіньёнаў
  • 1-2 цыбуліны
  • 1-3 ст.л мукі
  • 1 ст.л сметанковага масла
  • 4-5 ст.л смятаны
  • соль – на смак
  • чорны молаты перац – на смак
  • 0,5-1 л вады
  • чабор – на смак
  • праванскія травы – на смак

Спосаб прыгатавання:

— Ачышчаныя ад скуркі шампіньёны наразаем скрылікамі, адварваем 10 хвілін, працэджваем. Даем крыху астыць грыбному адвару.
— Муку пасеруем у сметанковым масле, разводзім невялікай колькасцю ахалоджанага грыбнога адвару, старанна размешваем. Затым уліваем сумесь у асноўную частку грыбнога адвару.
— Цыбулю дробна крышым, пасеруем у сметанковым масле да залацістага колеру, дадаём у адвар.
— У адвар дадаём смятану, перац, соль, спецыі. Добра змешваем, каб не было камячкоў.
— Злучаем грыбы і адвар, даводзім да кіпення і выключаем.
— Даём настояцца хвілін 15-20.
— Падаем з варанай бульбай, блінамі, хлебам.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.