Жывая вада Беларусі

Пад такой назвай рыхтуецца акварэльны каляндар-2018 як вынік дабрачыннага праекта-конкурсу ў падтрымку анкапацыентаў. Яго ініцыявала мастачка Алена Зданевіч, кіраўнік творчай студыі “Аз-арт”.

Калегі па цэху з беларускага філіялу Міжнароднай супольнасці Акварэлі сардэчна адгукнуліся. А 31 кастрычніка каманда Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” вымушана была зрабіць няпросты выбар. З 28 малюнкаў, якія даслалі мастакі, адабраць 12. Пераможцамі сталі:

Надзея Рэпіна. Сусветная павуціна. Студзень.

Надзея Рэпіна. Сусветная павуціна. Студзень.

 

Вольга Іванова. Дрэмле парыты бальшак. Люты.

Вольга Іванова. Дрэмле парыты бальшак. Люты.

Таццяна Лешчанка. Тонкі лёд. Сакавік.

Таццяна Лешчанка. Тонкі лёд. Сакавік.

Надзея Барай. Галубы. Красавік.

Надзея Барай. Галубы. Красавік.

 

Наталля Крапівіна. Першыя нарцысы. Май.

Наталля Крапівіна. Першыя нарцысы. Май.

Ганна Чапурная-Алейнік. На беразе. Чэрвень.

Ганна Чапурная-Алейнік. На беразе. Чэрвень.

Кацярына Сава. У вёсцы. Ліпень.

Кацярына Сава. У вёсцы. Ліпень.

Ірына Данскова. Гладыёлусы. Жнівень.

Ірына Данскова. Гладыёлусы. Жнівень.

Моўчан Анастасія. Асенні свет. Верасень.

Моўчан Анастасія. Асенні свет. Верасень.

Петрашкевiч Іна . Кастрычнік у белым. Кастрычнік.

Петрашкевiч Іна . Кастрычнік у белым. Кастрычнік.

Дзіяна Горбач. Ласкавыя світанні, Палессе. Лістапад.

Дзіяна Горбач. Ласкавыя світанні, Палессе. Лістапад.

Вольга Навіцкая. Зімовая вандроўка. Снежань.

Вольга Навіцкая. Зімовая вандроўка. Снежань.

 

Каманда журы шчыра дзякуе вышэй згаданым мастакам, а таксама Валерыю Талкачову, Алене Зданевіч, Галіне Хайдаравай, Вользе Данiлюк, Віктару Суша, Ганне Марц’янавай, Веры Каўзановіч, Ірыне Кукрусаве, Ніне Маргаевай, Гунефе Мацюшэнкавай, Зарыне Ніязавай за жаданне падтрымаць у складаны перыяд жыцця хворых людзей і натхніць іх на добры лад і творчы настрой.

Плануецца вынiковая выстава. Працы ўсiх мастакоў, якія прынялі ўдзел у праекце,будуць прадстаўлены ў мінскай галерэi “Cлавутасць”. Там жа можна будзе набыць каляндар ва ўласнае карыстанне. Анкапацыенты атрымаюць акварэльны каляндар “Жывая вада Беларусі” у падарунак.

Сачыце за аб’явамі!

Ірына Жыхар,
старшыня журы

Oncopatient.by

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий