«Жывая вада Беларусi»: знаёмцеся і набывайце

10 студзеня пачала працу выстава-продаж акварэльных работ удзельнікаў дабрачыннага арт-праекта «Жывая вада Беларусі».

На працягу двух тыдняў вы можаце прыйсці ў знакамітую галерэю «Славутасць», што ў Траецкім прадмесці сталіцы, паглядзець працы мастакоў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, і пры жаданні набыць прывабны для вас твор. Сродкі ад продажу мастакі ахвяруюць Цэнтру падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця».

За арганізацыю выставы выказваем шчырую падзяку дырэктару галерэi «Славутасць» Алене Спiрыдонавай, куратару праекта Алене Зданевiч, дызайнеру i мантажору экспазiцыi Наталлі Крапiвiнай, за iнфармацыйную падтрымку – Багамазавай Таццяне,Вользе Навiцкай i ўсім супрацоўнiкам галерэi!

афиша_10_01_2018

Ірына Жыхар,
Дырэктар Цэнтра падтрымкі
анкапаціентаў “У імя жыцця”

Oncopatient.by

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий