Якасць жыцця анкапацыентаў: сістэмны падыход да арганізацыі дапамогі пасля актыўнага лячэння

11-12 чэрвеня 2015 у Мінску адбудзецца 1-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Якасць жыцця анкапацыентаў: сістэмны падыход да арганізацыі дапамогі пасля актыўнага лячэння».

Мэта канферэнцыі: абмен досведам па пытаннях дзейснай у розных еўрапейскіх краінах і краінах Усходняга партнёрства комплекснай рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі анкапацыентаў, у абмеркаванні тэм і перспектыў для доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

Арганізатарам канферэнцыі выступае сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» (Беларусь). Місіяй арганізацыі з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця пацыентаў анкалагічнага профіля праз супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых суб’ектаў. Падрабязней пра дзейнасць арганізацыі можна даведацца на сайце oncopatient.by.

У фокусе Канферэнцыі:

  • Праблемы канцэптуалізацыі перыяду аднаўлення;
  • Прафілактыка рэцыдываў;
  • Сучасныя магчымасці ў фармакалогіі, фітатэрапіі, ЛФК, анкадыеталогіі для эфектыўнага фізічнага аднаўлення;
  • Псіхалагічная дапамога анкапацыентам і іх блізкім;
  • Прафесійная і сацыяльная адаптацыя;
  • Магчымасці некамерцыйных арганізацый анкапацыентаў і іх роля (месца) у сучасным грамадстве.

Калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у канферэнцыі, просім да 1 мая запоўніць Заяўку на ўдзел (http://bit.ly/1G2E6mA). Выніковая праграма канферэнцыі будзе апублікавана на сайце oncopatient.by не пазней 15 мая.

Працоўныя мовы канферэнцыі – ангельская, беларуская, руская.

Кантактная інфармацыя:

  • +375-29-6278035,
  • +375-29-7521588,
  • oncopatient.by@gmail.com.

Oncopatient.by

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий